Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Афганская вайна (1979–1989)

У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.

Уладзімір Васільевіч Шапяцюк нарадзіўся 26 жніўня 1958 г. у в. Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Нікандраўна — пенсіянерка, бацька, Васілій Аляксандравіч, — загінуў у аўтакатастрофе ў 1975 г. У сям’і засталіся пяцёра дзяцей, Валодзя быў старэйшым. Давялося дапамагаць маці, усе мужчынскія справы ў доме і на двары выконваў сам. Вельмі клапаціўся аб малодшых сёстрах і братах. У 1975 г. Уладзімір скончыў Лелікаўскую сярэднюю школу. З дзяцінства марыў пра самалёты і верталёты, таму цвёрда вырашыў паступаць у авіяцыйнае вучылішча. 

Мікалай Гаўрылавіч Якушык нарадзіўся 20 снежня 1963 г. у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Гаўрыл Гаўрылавіч Якушык, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гаўрыл Гаўрылавіч і Вольга Аляксандраўна выгадавалі чацвёра дзяцей, а Мікалай быў самым малодшым.

Сцяпан Сцяпанавіч Керазь нарадзіўся 26 мая 1963 г. у в. Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Сцяпан Рыгоравіч Керазь, працаваў вартаўніком у калгасе «Труд», маці, Раіса Барысаўна, – рабочай у сталовай. У 1978 г. Сцяпан Керазь скончыў восем класаў Гарбахскай школы і паступіў у Пінскі мясамалочны тэхнікум, які скончыў у 1982 г.

Мікалай Мікалаевіч Базылік нарадзіўся 10 жніўня 1967 г. у в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – Мікалай Лаўрэнавіч Базылік і Зінаіда Міхайлаўна. Коля з маленства вельмі любіў музыку, цудоўна іграў на баяне. Пасля заканчэння Бярозавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна ў 1984 г. Мікалай паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, але яго не скончыў. Вучыўся ў Пінскай школе ДТСААФ, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля, затым працаваў вадзіцелем у саўгасе «Малоткавічы» Пінскага раёна.